Воркшоп «Мова. Спадчына. Будучыня»

×

Сообщение об ошибке

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable в функции bootstrap_table() (строка 208 в файле /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/bootstrap/templates/system/table.func.php).

6 верасня ў музеі прайшло мерапрыемства «Мова. Спадчына. Будучыня», у якім прынялі ўдзел вучні 10-га класа Дзятлаўскай Гімназіі. Сустрэча прайшла ў фармаце воркшопа, дзе ў сяброўскай і творчай атмасферы дзеці выконвалі інтэрактыўныя заданні.

Удзельнікі паспрабавалі сябе ў ролі “дэтэктываў часу”. Іх мэтай было расшыфраваць старажытныя тэксты, знайсці «знаёмцаў» - словы, што перажылі стагоддзі, «зменнікаў» - словы, якія змянілі аблічча, і «страчаных» - тыя, што зніклі з мовы. Гэты досвед паказаў, што мова - жывы арганізм, які змяняецца, але захоўвае свае карані.

Другая частка сустрэчы была прысвечана паэзіі. Вучні чыталі і пераасэнсоўвалі вершы мясцовых аўтараў, спрабавалі перадаць вобразы і пачуцці праз свой голас і эмоцыі. Тут не існавала строгіх правілаў: можна было чытаць уголас ці шэптам, спяваць радкі або замаўчаць пасля апошняга слова. Галоўнае - адчуць жывы подых мовы і падзяліцца ім з іншымі.

Мерапрыемства «Мова. Спадчына. Будучыня» стала для падлеткаў не толькі адукацыйнай, але і творчай падзеяй, якая дапамагла глыбей адчуць сувязь з гісторыяй, літаратурай і культурай свайго краю.

1077