Віртуальная выстава «Паэзія акварэлі Генадзя Шутава»

×

Сообщение об ошибке

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable в функции bootstrap_table() (строка 208 в файле /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/bootstrap/templates/system/table.func.php).

Імя віцебскага мастака Генадзя Шутава добра вядома ў мастацкім асяроддзі. Ураджэнец г. Запарожжа, выпускнік Віцебскага мастацка-графічнага педвучылішча і Маскоўскага паліграфічнага інстытута, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь — ён пакінуў багатую творчую спадчыну. Калі чуеш імя гэтага мастака, перад вачыма адразу паўстаюць выкананыя ў непаўторнай аўтарскай манеры акварэлі, якія адрозніваюцца завершанасцю кампазіцыі, вытанчаным каларыстычным рашэннем. Дзякуючы таленту Генадзя Шутава самыя звыклыя рэчы — засушаныя кветкі, разнастайны па форме і прызначэнні посуд, ключы, рэшткі драўляных пабудоў, чорна-белыя фотаздымкі, абрыўкі газет і часопісаў — набывалі новае гучанне.

18 ліпеня Генадзю Шутаву споўнілася б 86 гадоў… Да гэтай даты супрацоўнікі Мастацкай галерэі г. Полацка падрыхтавалі віртуальную выставу. Пазнаёміцца з творчай спадчынай вядомага акварэліста магчыма ў спецыяльным раздзеле.

8231