Акцыя «Музейная нядзеля»

Літаратурны музей Петруся Броўкі ведае, як прыемна і карысна правесці час з роднымі! 12 мая 2024 года мы запрашаем далучыцца да акцыі “Музейная нядзеля”, прымеркаванай да Міжнароднага дня сям’і. У гэты дзень сям’я атрымае магчымасць за адзіны квіток наведаць музей і паўдзельнічаць у гульнях як для дзяцей, так і для дарослых.

ПРАГРАМА:

  • Настольная гульня “Растлумач мне, калі ласка!” дазволіць весела і цікава праверыць сваю эрудыцыю і папрактыкаваць беларускую мову з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў – і добрага настрою.
  • Занятак “Калі саджуся за паперу” дасць вам магчымасць адчуць сябе сапраўдным пісьменнікам мінулага стагоддзя! Вы зможаце засвоіць навык друкавання на пішучай машынцы, а таксама надрукаваць вершы Петруся Броўкі.
  • Настольная гульня “Мінск вачыма Петруся Броўкі” дапаможа пазнаёміцца з гістарычна знакавымі лакацыямі ў біяграфіі народнага паэта Беларусі і даведацца, што адбываецца на гэтых месцах у наш час, а таксама папрактыкавацца ў чытанні вершаў.

Абавязковы папярэдні запіс!

Уваходны квіток: 10 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

187