На другім паверсе Махроўскага сельскага дома культуры дзейнічае выстава работ мясцовага мастака - Паўлюкаўца Пятра Аляксеевіча!
Нарадзіўся Пётр Аляксеевіч 13.11.1952 г. у вёсцы Махро. Закончыў прафесійна - тэхнічнае вучылішча (шафёр).
Ён не атрымаў спецыяльнай адукацыі, але любоў да красак, колераў, кампенсуе адсутнасць добрых фарбаў. Мы бачым самабытнасць, яркасць вобразнай фантазіі, свежасць і шчырасць успрымання свету. Прымітывізм мяжуе з добрым густам і адчуваннем колеру і змен у прыродзе.